![](https://pdfstore-manualsonline.prod.a.ki/pdfasset/9/7e/97ed9df2-3bbf-4d87-9157-d2cee62d8908/97ed9df2-3bbf-4d87-9157-d2cee62d8908-bgdf.png)
BY-13
БЕЛАРУСКАЯ
РАЗМАРОЗКА ПА ЧАСЕ
РАЗМАРОЗКА ПА ЧАСЕ
У гэтым рэжыме можна хутка размарозіць харчовыя прадукты, і Вы можаце выбраць неабходны час для
размарожвання ў залежнасці ад іх тыпу. Прамежак часу ад 0:05 да 95:00.
Прыклад: Размарожванне на працягу 10 хвілін.
1. Націсніце кнопку
РАЗМАРОЗКА ПА ЧАСЕ.
x1
2. Увядзіце час гатавання ручкай
ЎВОДУ ЛІЧБАЎ пакуль на
дысплэі не высветліцца “10:00”
хвілінаў.
3. Націсніце кнопку СТАРТ\
+1min. для таго, каб пачаць
размарожванне.
(Дысплэй будзе адлюстроўваць
адлік на працягу
размарожвання.)
УВАГА:
• Шаблоны гатавання печы не могуць быць змененыя.
• Перш, чым замарожваць ежу, пераканайцеся што яна свежая і добрай якасці.
• Калі тое неабходна, закрыйце некаторыя часткі птушкі ці мяса невялічкімі кавалкамі алюмініевай фаль-
гі. Гэта не дазволіць ім награвацца падчас размарожвання. Пераканайцеся, што фальга не дакранаецца
да сценак печы.
• Пасля заканчэння гатавання падаецца гукавы сігнал пяць разоў і табло паказвае бягучы час, калі гадзін-
нік быў наладжаны. Калі гадзіннік не быў наладжаны, табло будзе паказваць "0:00" пасля заканчэння
гатавання.
ВЫКАРЫСТАННЕ АЎТАМЕНЮ
Кнопкі АЎТАМЕНЮ аўтаматычна забяспечваюць слушнае гатаванне ежы (падрабязнасці глядзіце на стар.
BY-14). Глядзіце прыклад ніжэй для больш падрабязнай інфармацыі.
Прыклад: Каб прыгатаваць рыбу вагай 250 г пры дапамозе функцыі АЎТАМЕНЮ.
1. Націсніце
кнопку
АЎТАМЕНЮ.
Загарыцца
значэнне А-1.
2. Павярніце
ручку ЎВОДУ
ЛІЧБАЎ, пакуль
не высветліцца
пажаданае
значэнне.
3. Націсніце
на кнопку
АЎТАМЕНЮ
каб
пацвердзіць
параметры.
4. Увядзіце час
гатавання,
паварочваючы
ручку ЎВОДУ
ЛІЧБАЎ.
5. Націсніце кнопку
СТАРТ\+1min. для
таго, каб пачаць
гатаванне.
(Дысплей будзе
ажыццяўляць
адлік на працягу
гатавання.)
ЗАЎВАГІ:
• Вага і колькасць (у мл. для супаў) ежы можа быць уведзеная пры дапамозе ручкі ЎВОДУ ЛІЧБАЎ пакуль
на дысплэі не будзе высветленае пажаданае значэнне. Уводзьце вагу толькі ежы, без посуду.
• Для ежы, што важыць больш ці меньш, чым пазначана ў АЎТАМЕНЮ, выканайце наступнае: (старонка
BY-14).